punk786 ([info]punk786) wrote,
@ 2007-11-05 16:19:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:Менск
Current music:Тацьцяна Беланогая - "Пір"

Як панК (не)наведаў канцэрт 3 лістапада
Ня буду доўга распавядаць пра тое, як мне шкада што так даўно не даводзілася друкаваць у жывы часопіс.

Значыцца, меўся быць канцэрт у Чырвоным Касьцёле 3 лістапада, пра які хадзілі супярэчлівыя чуткі ў пляне кошту квіткоў. Прынамсі, на Тузіне Гітоў (гэта каторы слушны) аніякіх пазнакаў пра абавязковую плату за ўваход не было. У другіх месцах было пра тое, што сродкі будуць зьбірацца на помнік Анатолю Сысу, прычым у памеры 20 тыс. рублёў з асобы - відавочна, кошт надта буйны. Паводле ранейшага досьведу, канцэрты ў Чырвоным Касьцёле былі бясплатнымі, а паводле зьвестак ад сяброў, грошы можа і будуць зьбірацца, але як дабраахвотныя ахвяраваньні (што ў прынцыпе і падаецца найбольш разумным сцэнарам).

Прыйшлі. На месцы апынулася, што чувак з каменным тварам стаіць на ўваходзе і патрабуе 20 тыс за ўваход з асобы. Дык вось, ці ж спрыяе такое стаўленьне прасоўваньню беларускай мовы і культуры? На канцэрт ішлі таму што выканаўцы, што ўдзельнічалі, падаваліся ідэйнымі ў гэтым накірунку. Дарэмна?.. Па існасьці нефармал, што можа захапіцца і надалей працягваць гэтую ж справу, гэтага ня зробіць наўпрост таму, што ў яго няма грошаў трапіць на такі канцэрт. Альбо няма лішніх грошаў у такой колькасьці. Апынаецца, што ідэйнасьці ў арганізатараў (а мо і ў удзельнікаў, што на такое пагадзіліся) няма. Лавачка выключна камэрцыйная. Але ж тады, ці не зашмат за свой "прадукт" яны бяруць? За такі кошт можна і на "Агату Кристи", і на "Крематорий", і на "Гражданскую Оборону" схадзіць (каго пералічаныя не прывабліваюць, падстаўце свой варыянт).

Т.ч. калі разгледзіць захад арганізатараў з маральнай і камэрцыйнай кропкі гледжаньня, то з маральнай ён апынаецца амаральным, а з камэрцыйнай - неканкурэнтаздольным.

Мы разьвярнуліся і пайшлі. Шакаваных і абураных нефармалаў хапала. Мо варта было ўзгадаць "намётачнае мястэчка" - сесьці на падлогу ды пакрычаць "далучайся!"?.. Мо гэтым нягоднікам стала б сорамна?..




(40 comments) - (Post a new comment)


[info]licvinkabelarus
2007-11-05 04:32 pm UTC (link)
Я, да прыкладу, ня трапіла на канцэрт таму, што мне сказалі, што квіткоў проста-напраста няма (не хапіла нам). Таму мы з сябрамі нават і не пад'язджалі да касьцёлу. А наконт таго, што 20 тыс -- так тое ж на помнік, таму нам было не шкада гэтых грошай. Адно толькі, што арганізацыя мерапрыемства падкачала. Таму ня ўсе змаглі трапіць (кожны па сваёй прычыне).

(Reply to this) (Thread)


[info]punk786
2007-11-05 04:40 pm UTC (link)
Якая розьніца на што? Справа альбо дабраахвотная, альбо прымусовая. А пад прымусам любай ёй ужо ня быць!

(Reply to this) (Parent)


[info]roach77
2007-11-05 04:41 pm UTC (link)
але ж на помнік - гэта дабрачынна. хто колькі можа і хоча. а калі ў людзей няма 20 тысяч, каб выкласьці іх на дабрачыннасьць?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]licvinkabelarus
2007-11-05 05:19 pm UTC (link)
Ну я згодна. Я ж і кажу, што арганізацыя падкачала. Не прадумалі яны, што дабрачыннасьць павінна быць не пад прымусам. І калі б нават грошы за квіткі і бралі (на помнік), то не 20 жа тысяч...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


(Anonymous)
2007-11-09 01:20 pm UTC (link)
згодныя з чым? - з тым, што дадзены "аўтар" справу назваў амаральнай? - з тым, што перададзеныя на помнік грошы з напоўніцу(!) сабранай залі - неканкурэтназдольная? :)

ps.
не 20 жа тысяч? - а колькі Вы аддалі за апошні "столік" у рэактары? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]roach77
2007-11-09 06:29 pm UTC (link)
паспрабуйце сабе ўявіць, што на столік у рэактары таксама грошаў няма.

(Reply to this) (Parent)


[info]licvinkabelarus
2007-11-09 06:35 pm UTC (link)
Я згодна з тым, што завышаны кошт (калі яшчэ верыць тым, што кажуць, што й без канцэрту назьбіралі траціну сумы, а з канцэртнымі выйшла б больш чым трэба ў некалькі разоў). Хаця асабіста мне не шкада й 30 тысяч. Проста мне не хапіла квіткоў (дый ня толькі мне, а й маім сябрам, што хацелі таксама пайсьці. нават па блату Руся з Індыга не правяла...)

ЗЫ. а папрок наконт рэактара мне дае падставу думаць, што камент напісаны чалавкам, які знаёмы з Касяком і сітуацыяй, якая нас зь ім зьвязвае.... :( .....дасталі, млін...

(Reply to this) (Parent)


[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:45 pm UTC (link)
аддалі б "хто колькі можа". грошы ўжо даўно зьбіраліся - але ж мала хто "аддаваў хто колькі можа". патрэбную суму толькі праз канцэрт сабралі.

(Reply to this) (Parent)

Загадка!
[info]vika_trenas
2007-11-06 09:58 am UTC (link)
Сябры, на помнік трэба 1,7 млн -- не так многа. Толькі мы з Леанідам Галубовічам (не лічачы іншых, хто збіраў) сабралі ахвяраванняў ужо на тысяч 700 і здалі іх. Мне думаецца, што грошы ўжо нібыта як ёсць. А колькі грошай, цікава, на помнік Сысу было перададзена пасля гэтага канцэрту?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Загадка!
[info]punk786
2007-11-06 11:32 am UTC (link)
Во, дык апынаецца што грошы і не на помнік пайшлі ў выніку?!

Сапраўды, усяго 50 квіткоў у такі кошт - і рэштак сабраны. А заля - чалавек на 400. (так?)

На тваё пытаньне адказу ня ведаю. Трэба трэсьці арганізатараў. І можа нават вывесіць (калі падцьвердзіцца іхняя карупцыя) на больш чытаемым месцы. (зьвесткі, і саміх арганізатараў таксама ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Загадка!
[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:46 pm UTC (link)
2 747 860 беларускіх і 100 расейскіх рублёў.

(Reply to this) (Parent)

=(
[info]roach77
2007-11-05 04:39 pm UTC (link)
эх, Сяржук, такім людзям, я думаю, ня стала б сорамна.. ці ж яны не разумеюць што робяць..? разумеюць і робяць менавіта так.. а мы правільна зрабілі, што пайшлі адтуль.. можна канешне і застацца было ды агітаваць людзей не выкладваць грошы нізавошта, але на гэта трэба час, а час - самае каштоўнае і яго мала.. так што няхай гэтыя казлы ўчыняюць самі для сябе канцэрты, запрашаюць самі сябе і самі сябе слухаюць.

(Reply to this) (Thread)

Re: =(
[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:43 pm UTC (link)
ну, менавіта "гэтыя казлы" сабралі грошы й перадалі іх аўтару помніка...
а нехта толькі паплявузгаў і пашкадаваў капейчыны.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: =(
[info]roach77
2007-11-09 06:42 pm UTC (link)
вось калі ў мяне будзе нармалёвая стыпендыя я сапраўды ня буду шкадаваць "капейчыны" на "дабраахвотную ахвяру". а пакуль лішні раз запэнілася ў тым, што тут усё прагніла. ніхто і ня кажа, што грошы зьбіраць на помнік - дрэнна. пытаньне ў тым, якім чынам гэта робіцца. а менавіта: на шляху ўстае здаравенны мужык і кажа, што ўваход каштуе 20,000 рублёў.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: =(
[info]w_mechaniczny
2007-11-09 06:58 pm UTC (link)
ну, не арганізатары ж канцэрту вызначаюць стыпендыі - папрок не па адрасу.
разумею, што можна яшчэ было б вінаваціць арганізатараў у неабачлівасьці (але ня ў сквапнасьці), калі б у касьцёл не прыйшлі людзі. Але прыйшлі, і ўсю залю запоўнілі. У такім выпадку, калі вызначыць кошт удвая, прыкладам, меншы, дык удвая меней бы сабралі грошай...

"гэтыя казлы... самі для сябе..."
Не для сябе! - Для людзей, якія адгукнуліся, не пашкадавалі й прышлі. Не для сябе, але й не для Вас. Тое й добра - пільнуйцеся свайго месца, ня суньцеся на чужое.

(Reply to this) (Parent)


[info]mos_kal_ka
2007-11-05 06:02 pm UTC (link)
А што за выступоуцы былi. Проста я дакладна ведаю, што касцёл не можа такое зрабiць. Таму лепш сетаваць на арганiатарау.
I не факт, што грошы - на помнiк.

(Reply to this) (Thread)

re
[info]roach77
2007-11-05 06:10 pm UTC (link)
Прымаюць удзел: Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, «Палац», Аляксандар Памідораў, Іndiga
Вядучы - Адам Глёбус

(Reply to this) (Parent)


[info]punk786
2007-11-06 03:12 pm UTC (link)
Ня факт. Глядзі вышэй.
Зьмест абвестак пра канцэрт можна пабачыць:
http://racyja.by/navina.html?&tx_ttnews%5Btt_news%5D=6100&tx_ttnews%5BbackPid%5D=1&cHash=5a12358421
http://music.fromby.net/article/903/

Афішу на Тузіне Гітоў ужо падрэзалі. Мо ёсьць у іх архіў афішаў?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:41 pm UTC (link)
я рабіў макеты запрашальнікаў, банэраў, абвесткі ў "Н.Ніву", посьцер на Варвашэні,8 - магу даслаць :)
- тамака напісана "уваход толькі па запрашальніках" і ўсюды пазначыная тэлефоны для даведак.

(Reply to this) (Parent)

галка
(Anonymous)
2007-11-08 07:26 am UTC (link)
Сябры, ці былі вы калі-небудзь у Чырвоным касьцёле? Раю зазірнуць, і ўбачыць, што ў дольным касьцёле нізавошта ня ўмесьціцца 400 чалавек, ад сілы чалавек 100. Наконт кошту - інфа была ўсюль, што канцэрт платны і кошт быў пазначаны, бо збіраюцца грошы на помнік.
Я не пайшла на яго, бо скапілася багата справаў, а хацелася.

(Reply to this) (Thread)

Re: галка
[info]punk786
2007-11-08 10:53 am UTC (link)
Так. Быў. На канцэрце памяці Півуна.
Рады там месцаў па 25, і ўсяго каля 16 радоў.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: галка
[info]sb_1
2007-11-09 10:23 am UTC (link)
Вам, шаноўны - фак

http://sb-1.livejournal.com/4792.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: галка
[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:39 pm UTC (link)
Сяргей, ну што ты круцісься... Кінь дурное. Хіба такое першы раз? - Ня брэшуць толькі на тых, хто ніхалеры ня робіць.
А гэта проста правакацыя.

(Reply to this) (Parent)

Re: галка
[info]roach77
2007-11-10 08:57 am UTC (link)
не дэзінфармуйце, калі ласка! калі верыць арганізатарам, то такую колькасьць грошаў магло сабраць каля 140 чалавек.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

галка
(Anonymous)
2007-11-10 03:59 pm UTC (link)
Я так разумею, што вам проста хочацца выпляснуць негатыў і паказаць сваю ўласную духоўнасць: ах яны гады, а мы вось белыя і пушыстыя.Удакладняючы ваш папярэдні пост заўважу, што на вашым шляху ўстаў не здаравенны мужык (аж смешна чытаць такое), а адзін з арганізатараў, які на здаравеннага мужыка можа пацягнуць а)калі вы яго не бачылі і пішыце з чужых словаў, б)вам так шкада было грошаў, што трэба было прыдумаць нейкую басню, каб апраўдаць сваё жлобства. Ведаю яго асабіста таму цвёрда сказаць, што ніякай грубасці вам зроблена не было. Калі вы лічыце не маральнам такі спосаб зрабіце самі інакш і я пагляджу што у вас атрымаецца. А А потым таксама пачну зьедліва каментаваць, бо ж, напэўна, вам стыпендыі мала, дык на піва збіраеце такім чынам.Вам таксама было патлумачана, што пэўная сума пайшла на апарат і на некаторыя тэхнічныя моманты. А яшчэ мне цікава чаму тыя, хто пашкадаваў свае грошы(гэта, дарэчы, ваша прва, якое ніхто не спрэчвае і не асуджае) так назойліва лезуць і партубуюць нейкай справаздачнасьці? Яраю вам спыніцца, зайсьці у Чырвоны касцёлі палічыць лаўкі, а затым, укленчыўшы перад аўтаром папарсіць у Бога і ў людзей за гэты бруд, які вы сабе тут дазваляеце.
Спадзяюся, калі-небудзь вы зразумеце, што гэта брыдка. І, калі вы не спыніцеся, дык усё роўна перад Богам кожнаму з нас трымаць адказ за справы. І "той здаравенны мужык" , дарэчы, каталік, які дапамагае і людзям, і бяздомным жывёлам. А што добрага зрабілі вы?

(Reply to this) (Parent)


[info]abrykos
2007-11-09 12:26 pm UTC (link)
<<<<<Лавачка выключна камэрцыйная.

Ахвігець, дык акцыю па зборы СРОДКАЎ на помнік!

<<<<<<Шакаваных і абураных нефармалаў хапала.

Ды й хрэн зь ім. Галоўнае, што справу зрабілі -- САБРАЛІ СРОДКІ НА ПОМНІК.

(Reply to this) (Thread)


[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:37 pm UTC (link)
яно ж заўжды так. гідкая прырода людзкая... :(

(Reply to this) (Parent)

па САБЖы
[info]eduard_rostra
2007-11-09 12:27 pm UTC (link)
Добра, што мяне там не было.
Да, я меў намер ахвяраваць на помнік пэўныя грошы, але не такім чынам.
Краіна маразму.
Я не зьбіраюся лічыць чужыя грошы, проста за краіну сорамна.
2punk786: +1.

Словаў шмат, але ніводнага цэнзурнага. Таму лепш буду маўчаць, так спакайней

(Reply to this) (Thread)

Re: па САБЖы
[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:36 pm UTC (link)
дык што ж не ахвяравалі?
працяглы час людзі зьбіралі грошы й да гэтага. На правядзеньне канцэрту натхніла найперш тое, што многія толькі "мелі намер". Шкада, што далей за гэты "намер" і "шмат нецэнзурных словаў" у тых многіх і не пайшло.
Рабіць трэба, а не намеры мець.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: па САБЖы
[info]eduard_rostra
2007-11-09 12:45 pm UTC (link)
Да, далей не пайшло. Хаця б з-за таго, што працую па 14-16 гадзін на дзень. А пасьля гэтага не тое, што на культуру, на сябе забудзешся.


(Reply to this) (Parent)


[info]w_mechaniczny
2007-11-09 12:32 pm UTC (link)
чым прыдумляць фантастычныя тэорыі, лепей бы патэлілі каму з арганізатараў ды распыталі.
І называць амаральнай годную справу - гэта дзікунства. Усе атрыманыя сродкі былі перададзеныя аўтару помніка, што, уласна, і было мэтаю правядзеньня канцэрту.

Што дрэннага ў тым, што людзі (арганізатараы, музыкі) бясплатна й на сваіх плячох выцягнулі такую справу? Што дрэннага ў тым, што яшчэ шмат людзей не заціснулі 20.000 на піва, а прыйшлі за гэтыя грошы на дабрачынны канцэрт? Урэшце, што дрэннага ў тым, што ўсім нават месца не хапіла?

А Вы тут "нягоднікі", "сорамна"... :)
Вам мусіць быць сорамны за ўсе гэтыя дэзы й бруд.

PS.
А мо гэта проста жаба за 20.000? Дык п***уйце (прашу ў дамаў пардону) тады на сваю "Грожданскую оборону", шаноўны :)

(Reply to this) (Thread)


[info]ocmoc
2007-11-09 08:45 pm UTC (link)
+)))))))))))

(Reply to this) (Parent)


[info]vladimirowna
2007-11-09 12:44 pm UTC (link)
Дзікунства нейкае! Я так разумею, што гэты канцэрт быў не для Вас! Сябры сабраліся, каб успомніць свайго знаёмага і ўкласці сродкі ў яго помнік! Прычым тут Вы, калі лічыце, што кошт білетаў на "шоў" занадта дарагі? Там маглі ўвогуле не спяваць, а чытаць вершы, даклады, прысвечаныя творчасці Анатоля Сыса -- для сваіх, хто хацеў ахвяраваць на помнік. А Вы ўсё пераблыталі, думалі, што Вас запрашаюць на канцэрт.

(Reply to this)


[info]camayla
2007-11-09 02:09 pm UTC (link)
Я была там. Мяне напачатку абурыла іншае: уваход толькі па запрашальніках, а ўсе астатнія мусяць як лохі чагосьці чакаць. Гэта зрэшты абумоўлена асаблівасцямі залы. Дык вось:
Навошта гнаць, калі збег і ня ведаеш, што было ?!!!!
Якія 20000?! Калі ўвайшлі ўсе людзі з запрашальнікамі, засталіся толькі нязручныя месцы. І ўсім астатнім дазволілі на свой одум заняць гэтыя месцы. За ўваход - ахвяра (ахвяра - гэта па жаданні і хто колькі можа!). Касцёл жа, ня рынак!!!
А далей Руся цудоўна сьпявала, а Глобус - проста Зорка!

(Reply to this)


[info]w_mechaniczny
2007-11-09 07:00 pm UTC (link)
дзіўна, што лямантуюць менавіта тыя, хто ня быў на канцэрце :)
ну, ну...

(Reply to this) (Thread)


[info]roach77
2007-11-10 08:35 am UTC (link)
я так размею, спадар, што вы нейкім чынам звязаны з арганізацыяй канцэрту. дык можа вы тады лепей б запыталіся ў таго чалавека, што стаяў на ўваходзе, чаму, нягледзячы на словы адной наведвальніцы: "За ўваход - ахвяра (ахвяра - гэта па жаданні і хто колькі можа!)", пэўнай колькасьці людзей (як мінімум 6) сказалі: КОШТ ЗА ЎВАХОД - 20,000 рублёў? а тое нешта ўсе вашыя "довады" зводзяцца да таго, што мы, гады, грошаў на дабрачыннасьць пашкадавалі. і перш за ўсё, да таго, каб выносіць свой "прысуд" пацікаўцеся што за людзі тут сядзяць. магчыма вам стане сорамна так аб іх выказвацца

(Reply to this) (Parent)(Thread)

галка
(Anonymous)
2007-11-10 04:02 pm UTC (link)
Я так разумею, што вам проста хочацца выпляснуць негатыў і паказаць сваю ўласную духоўнасць: ах яны гады, а мы вось белыя і пушыстыя.Удакладняючы ваш папярэдні пост заўважу, што на вашым шляху ўстаў не здаравенны мужык (аж смешна чытаць такое), а адзін з арганізатараў, які на здаравеннага мужыка можа пацягнуць а)калі вы яго не бачылі і пішыце з чужых словаў, б)вам так шкада было грошаў, што трэба было прыдумаць нейкую басню, каб апраўдаць сваё жлобства. Ведаю яго асабіста таму цвёрда сказаць, што ніякай грубасці вам зроблена не было. Калі вы лічыце не маральнам такі спосаб зрабіце самі інакш і я пагляджу што у вас атрымаецца. А А потым таксама пачну зьедліва каментаваць, бо ж, напэўна, вам стыпендыі мала, дык на піва збіраеце такім чынам.Вам таксама было патлумачана, што пэўная сума пайшла на апарат і на некаторыя тэхнічныя моманты. А яшчэ мне цікава чаму тыя, хто пашкадаваў свае грошы(гэта, дарэчы, ваша прва, якое ніхто не спрэчвае і не асуджае) так назойліва лезуць і партубуюць нейкай справаздачнасьці? Яраю вам спыніцца, зайсьці у Чырвоны касцёлі палічыць лаўкі, а затым, укленчыўшы перад аўтаром папарсіць у Бога і ў людзей за гэты бруд, які вы сабе тут дазваляеце.
Спадзяюся, калі-небудзь вы зразумеце, што гэта брыдка. І, калі вы не спыніцеся, дык усё роўна перад Богам кожнаму з нас трымаць адказ за справы. І "той здаравенны мужык" , дарэчы, каталік, які дапамагае і людзям, і бяздомным жывёлам. А што добрага зрабілі вы?

(Ответить) (Уровень выше)

(Reply to this) (Parent)

галка
(Anonymous)
2007-11-10 04:10 pm UTC (link)
Я так разумею, што вам проста хочацца выпляснуць негатыў і паказаць сваю ўласную духоўнасць: ах яны гады, а мы вось белыя і пушыстыя.Удакладняючы ваш папярэдні пост заўважу, што на вашым шляху ўстаў не здаравенны мужык (аж смешна чытаць такое), а адзін з арганізатараў, які на здаравеннага мужыка можа пацягнуць а)калі вы яго не бачылі і пішыце з чужых словаў, б)вам так шкада было грошаў, што трэба было прыдумаць нейкую басню, каб апраўдаць сваё жлобства. Ведаю яго асабіста таму цвёрда сказаць, што ніякай грубасці вам зроблена не было. Калі вы лічыце не маральнам такі спосаб зрабіце самі інакш і я пагляджу што у вас атрымаецца. А А потым таксама пачну зьедліва каментаваць, бо ж, напэўна, вам стыпендыі мала, дык на піва збіраеце такім чынам.Вам таксама было патлумачана, што пэўная сума пайшла на апарат і на некаторыя тэхнічныя моманты. А яшчэ мне цікава чаму тыя, хто пашкадаваў свае грошы(гэта, дарэчы, ваша прва, якое ніхто не спрэчвае і не асуджае) так назойліва лезуць і партубуюць нейкай справаздачнасьці? Я раю вам спыніцца, зайсьці у Чырвоны касцёлі палічыць лаўкі, а затым, укленчыўшы перад аўтаром папрсіць у Бога і ў людзей прабачэння за гэты бруд, які вы сабе тут дазваляеце.
Спадзяюся, калі-небудзь вы зразумеце, што гэта брыдка. І, калі вы не спыніцеся, дык усё роўна перад Богам кожнаму з нас трымаць адказ за справы. І "той здаравенны мужык" , дарэчы, каталік, які дапамагае і людзям, і бяздомным жывёлам. А што добрага зрабілі вы?
пс скольк за саё жыццё ахвяравалі вы? Сваёй увагі, грошай, маральнай дапамогі? Ці вы лічыце, што вашае задавальнне ад ХАЛЯЎНАГА ДЛЯ ВАС (у адрозенні ад арганізатарў, якія свае сілы, свой час сваё здароўе аддалі на гэтую справу) канцэрта вышэй за пастаўленую мэту? Ведаю біблійную прытчу пра ахвяру жанчыны, але калі тычыцца вузка вашых інтарэсаў вы не пашкадуеце грошай (і малая стыпендыя будзе повадам дзесьці знайсці грошай) н на прыгожую бялізну, ні на касметыку, дык навошта гэты лямант тут і зараз?

(Ответить) (Уровень выше)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: галка
[info]roach77
2007-11-10 06:39 pm UTC (link)
сьмешна чытаць..))) а вы бачылі, як я набываю піва-касметыку-прыгожую бялізну? я сваё меркаваньне выказваю наконт таго, што ўбачыла, з чым сутыкнулася. а вы так намагаецеся сябе абараніць, што ў выніку пераключыліся на асобы (хоць у вочы вас ня бачыла).

колькі я зрабіла\ахвяравала\дапамагла - гэта ўжо мая асабістая справа і справа маёй сьвядомасьці. вас яна не датычыцца ні ў якім разе. і, калі так жадаеце, то сапраўды "перад Богам нам трымаць адказ за справы". а з вашых здагадак наконт "халяўнага для нас" проста сьмешна)))

на гэтым адкланьваюся. новага я нічога не даведалася, а час на бяссэнсоўныя спрэчкі марнаваць не зьбіраюся.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

галка
(Anonymous)
2007-11-12 07:41 am UTC (link)
Вось-вось, і я пра тое ж. Вы ж не бачылі, каб арганізатары (дарэчы, я не маю дачынення да арганізацыі мерапрыемства, і абараняю не сябе, а абалганых людзей) палажылі ў кішэню сабе нешта. А калі ў вас няма ніякіх аргументаў акрамя фантазіі і здагадак, то лепей не распаўсюджваць мякка кажучы няпраўду.
Наконт ахвяры. Падыйдзіце да любога святара і спытайце пра ахвяру. Ахвяра - гэта АКТ, адрачэнне ад чагосьці дзеля якойсці мэты, а не адданне чагосці таго, што не шкода. Так, напрыклад, калі я аддаю у касцёл паношаныя рэчы ў добрым стане - гэта ахвяра, якая не вымагае ніякіх прынцыповых высілкаў (акрамя хіба, каб сабраць рэчы, прывесці іх у парадак і аддаць людзям). Але калі, будучы галоднай аддам сваю ежу іншаму галоднаму - гэта АХВЯРА. БезумоўнаЮ, мае прыклады ў папярэднім посце былі вельмі ўмоўнымі, і я не хацела вас пакрыўдзіць. Мне хацелася, каб вы зразумелі, што калі ёсць для вас нейкая мэта, вы ахвяруеце шмат чым дзеля яе дасягнення. У дадзеным выпадку - гэтая вечарына не была забаўляльная, а ахвяра - гэта не значыць кінуць тысчонку-другую і добра правесці вечар. Шкада, калі вы так і не зразумелі самой сутнасці.
сярод маіх сяброў таксама сустракаюцца людзі, для якіх схадзіць на некую дыскатэку ці канцэрт замежных гуртоў - не праблема. А калі тычыцца беларускіх гуртоў адразу пачынаюцца пошукі як бы зэканоміць і прайсці праз знаёмых... На жаль, прычына гэтаму - зусім не ў малой стыпендыі/заробку, а ў элементраным жлобстве.
пс найлепшы спосаб даказаць сваю правату- зрабіце нешта падобнае самі. А розгалас такіх як вы прыйдзе вельмі хутка.
ппс "Бо ў сваім воку бервяна не бачыце", а ў чужым букашачку заўважылі.Няхай Бог прасветліць ваш розум, а найперш вашае сэрца.Усяго вам!

(Reply to this) (Parent)


(40 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…